Каляндар знамянальных і памятных дат Клічаўскага раёна на 2026 год
У каляндар уключаны інфармацыйныя матэрыялы аб знамянальных земляках і памятных датах Клічаўскага раёна
375 гадоў – вядома вёска Віркаў (1651г.)
215 гадоў – вядома вёска Палам (1811г.)
210 гадоў – заснавана школа ў в.Віркаў, як аднакласнае народнае вучылішча (1816г.)
180 гадоў – вядома вёска Перасопня (1846г.)
125 гадоў – вядома вёска Мяжное (1901г.)
105 гадоў – вядома вёска Закупленне (1921г.)
105 гадоў – арганізаваны калгас КСВК «Калгас імя Леніна» (1921г.)
100 гадоў – вядома вёска Рубеж (1926г.)
95 гадоў – арганізаваны калгас СВК «Калгас імя Будзённага» (1931г.)
95 гадоў – арганізаваны калгас СВК «Калгас «Нясята» (1931г.)
95 гадоў быў пракладзены ўчастак Клічаў-Асіповічы, які ўваходзіў у чыгуначны напрамак Магілёў-Асіповічы. Пачалі дзейнічаць станцыі Тачанка, Несета, Стаялава, Вонічы, Мілое (1931г.)
90 гадоў – пачаў работу ДЛУ «Клічаўскі лясгас» (1936г.)
85 гадоў – у Клічаўскім раёне ўтвораны партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Я.І. Зайца, П.М. Вікторчыка, І.З. Ізоха (ліпень 1941г.)
15 гадоў – у Клічаве пачаў дзейнічаць нова пабудаваны Свята- Благавешчанскі храм (2011г.)
Персаналіі
Акуліч Пётр Васільевіч, доктар тэхнічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут цепла – і масаабмена імя А.В.Лыкава НАН Беларусі» – 65 гадоў з дня нараджэння (01.03.1961)
Атрашонак Марыя Рыгораўна , удзельніца партызанскага руху на Клічаўшчыне, заслужаны настаўнік Беларусі – 105 гадоў з дня нараджэння (1921)
Белазор Агапа Іванаўна, народная майстрыха. Узнагароджана дыпломам нацыянальнай выстаўкі народнай творчасці «Вечна зялёнае дрэва рамёстваў» (1996), граматай абласной выстаўкі самадзейных мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прысвечанай 40-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – 115 гадоў з дня нараджэння (1911)
Бруева Кацярына Цімафееўна (псеўданім Вадзімава), паэтэса – 55 гадоў з дня нараджэння (21.03.1971)
Вікторчык Пётр Мацвеевіч, камісар роты партызанскага атрада 277-га, камісарам партызанскіх атрадаў 278-га і 115-га. З красавіка 1942 г. старшыня Клічаўскага райвыканкома, з мая 1944 г. сакратар Клічаўскага райкома партыі. З 1945 г. на партыйнай і гаспадарчай рабоце. Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі. Перажытае ў час Вялікай Айчыннай вайны апісаў у кнізе «Над Ольсай-ракой» (1966) – 135 гадоў з дня нараджэння (1891-1974)
Віткоўскі Альгерд Віктаравіч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Савета Міністраў БССР за распрацоўкі навуковых праблем і ўкараненне дасягненняў навукі і тэхнікі ў галіне будаўніцтва, архітэктуры і будаўнічых матэрыялаў – 90 гадоў з дня нараджэння (1936)
Галееў Віктар Пятровіч , кандыдат эканамічных навук – 90 гадоў з дня нараджэння (01.01.1936)
Грынявіцкі Ігнат Якімавіч, рэвалюцыянер-народаволец – 145 гадоў з дня смерці (1856-1881)
Іваноў Іван ДзмітрЫЕвіч, паэт-франтавік – 30 гадоў з дня смерці ( -1996)
Ізох Валянцін Рыгоравіч, кандыдат філасофскіх навук – 90 гадоў з дня нараджэння (01.01.1936)
Кавалёў Філіп Іванавіч, Герой Савецкага Саюза – 110 гадоў з дня нараджэння (27.11.1916–17.03. 1944)
Каган Сара Рувімаўна, паэтэса, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі – 85 гадоў з дня смерці (3.07.1895–1941)
Кандратовіч Ануфрый Прохаравіч, заслужаны настаўнік Беларусі – 35 гадоў з дня смерці (1913–1991)
Канойка Канстанцін Макаравіч , генерал-маёр – 115 гадоў з дня нараджэння (17.06.1911 – 1992)
Краўцоў Аляксандр Пятровіч, паэт-аматар – 75 гадоў з дня нараджэння (19.08.1951)
Крыванос Леанід Міхайлавіч, паэт-песеннік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі – 65 гадоў з дня нараджэння (16.01.1961)
Кудравец Анатоль Паўлавіч, празаік, перакладчык, член СП Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа – 90 гадоў з дня нараджэння (01.01.1936)
Купцель Георгій Аляксандравіч, дацэнт Беларускай палітэхнічнай акадэміі – 90 гадоў з дня нараджэння (8.04.1936)
Кушняроў Васіль Ніканоравіч, паэт. У Магілёве ім створаны музей гісторыі спажывецкай кааперацыі Магілёўшчыны – 95 гадоў з дня нараджэння (1931-1997)
Смоліч Аркадзь Антонавіч (псеўд. – Л.Б. (Лаўрэн Будзіловіч), Сымон Бортнік, дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі. Прафесар – 135 гадоў з дня нараджэння (17.09.1891 - 10.06.1938)
Татур Мікола (Мікалай Ігнатавіч), перакладчык, паэт, крытык, член СП Беларусі – 25 гадоў з дня нараджэння (03.03.1919-2001)
Харлап Анатоль Дзмітравіч, кандыдат тэхнічных навук, узнагароджаныы ордэнам Дружбы народаў – 80 гадоў з дня нараджэння (02.08.1946)
Ізох Валянцін Рыгоравіч, кандыдат філасофскіх навук – 90 гадоў з дня нараджэння (01.01.1936)

